Гісторыя не ў падручніках, яна сярод нас!
Таша піша:
Канешне, праблема, якую я хачу падняць, на першы позірк не падаецца такой важнай, як праблема СНІДа або наркаманіі.
Прынамсі, большасць адукаваных людзей цалкам усведамляе, што веданне гісторыі (сваёй сям'і, прафесіі, краіны і г.д.) - неабходная ўмова для станаўленне паўнавартаснай (адказнай, самастойнай) асобы. Але што людзі звычайна разумеюць пад гісторыяй? Школьны прадмет, бясконцы спіс датаў, пыльныя архівы і раскопкі бог ведае ў якой далечы... Вымалёўваецца занятак на аматара, праўда?)
Але гісторыя - гэта не толькі школа і архівы. І гэта нават не толькі цікавыя вандроўкі экскурсіі:))
На нашых вачах руйнуецца/будуецца родны горад, знікаюць малыя вёскі і пашыраюцца гарады, выдаюцца новыя загады, з'яўляюцца тэхнічныя навінкі і вяртаецца мода на сукенкі з сярэдзіны мінулага стагоддзя, дэзайнеры па-іншаму роспісваюць вазоны для кветак, а дзеткі гуляюцца з іншымі цацкамі. Гісторыя - гэта цікава!
Гісторыя - гэта ўсё, што побач з намі!!!
***
Зрэшты, і майка гэтая пойдзе не мне, а сябру, што калісьці давёў мяне да гэтай простай і адначасова геніяльнай ідэі:)))


Отправить комментарий